Пожалуйста, помогите, нужно написать характеристику Сафрона Дзядзюли, Макаркавых Волька

Сафрон Дзядзюля таксама новы чалавечы тып, народжаны паслякастрычніцкай рэчаіснасцю. Аднак яго пісьменнік малюе сатырычнымі фарбамі, раскрываючы подласць, помслівасць, нікчэмнасць яго натуры. Вось адна з характарыстык персанажа: «...Дзядзюля быў вялікім актывістам. Хоць работа ў яго дома і стаяла, але затое ён быў практыкам у тым, каб лезці ў цэнтр «вялікіх» спраў. Ён пакрысе лез у кааперацыю, у малочную арцель, а пасля і ў сельсавет... У гэтай справе Сафрон Дзядзюля быў сапраўдны талент, можна сказаць, глыбокі і тонкі. Дзядзюля задаволіўся тым, што пакінуў за сабой агульнапрызнаную годнасць то «душы ўсіх спраў», то «цэнтра ўсіх спраў» у сельсавецкім маштабе. Вядома, з такога чалавека кпілі ў кожнай хаце, але за вочы. У вочы ж ніхто не хацеў з ім звязвацца... Скончылася тым, што словы «душа» і «цэнтр» зядналіся разам і пачалі зваць Дзядзюлю «цэнтральнай душой».

Оцени ответ
Подпишись на наш канал в телеграм. Там мы даём ещё больше полезной информации для школьников!

Загрузить картинку