Верш зіма або першы снег

Надышлі марозы,Рэчкі закавалі,Белыя бярозыШэранем убралі.Замялі дарогіВетрыка снягамі.Лес, як дзед убогіЗ доўгімі вусамі.Апусціў галіныI стаіць журботна,Зрэдку верхавіныЗашумяць маркотна.Мяккая пярынаВочы адбірае.Белая раўніна —Ні канца ні краю.Пад пялёнкай белайТравы і лісточкі.Рэчка анямелаЗмоўклі ручаёчкі.Амярцвелі лозы,Чуць галлём хістаюць.А ў палях марозыДы вятры гуляюць.

Оцени ответ
Подпишись на наш канал в телеграм. Там мы даём ещё больше полезной информации для школьников!

Загрузить картинку