Вялікі князь вітаўт біяграфія

Пры вялікім князі Вітаўце Беларускае гаспадарства стала найбуйнейшайеўрапейскай дзяржавай. Але цяжкі і напружаны быў шлях гарадзенскагакнязя да вялікага пасаду, славы і велічы. Доўгі час змагаўся ён са сваімстрыечным братам Ягайлам, Альгердавым сынам, які ў 1382 годзе забіўягонага бацьку Кейстута. Трапіўшы да Ягайлы ў палон, Вітаўт здолеў уцячыз Крэўскага замка.Урэшце пасля шэрагу палітычных манеўраў ён дамогся свайго і Ягайла мусіў саступіць Вітаўту вялікі пасад з умовай васалітэту.Пра веліч асобы Вітаўта асабліва сведчаць ягоныя геапалітычныяінтарэсы. У часе яго княжання Беларускае гаспадарства мела трывалыядыпламатычныя дачыненні літаральна з усімі заходнеэўрапейскімі краінамі,а гэтаксама Асманскай Турцыяй, Крымскім ханствам і Маскоўшчынай. Прамногае гаворыць і той факт, што імператар Святой Рымскай імперыігерманскай нацыі Сігізмунд І і сам папа рымскі Марцін V, шукаючыВітаўтавай падтрымкі ў змаганні з гусіцкай Чэхіяй, прапанавалі ямукаралеўскую карону.Згода Вітаўта прыняць карону з рук імператара сведчыла не толькі прааўтарытэт нашае дзяржавы і вялікага князя ў Эўропе, але й пра завязванненовага вайскова-палітычнага хаўрусу Вялікага Княства Літоўскага саСвятой Рымскай імперыяй. Гэта, натуральна, вельмі напалохала ворагаўБеларусі, найперш польскіх магнатаў, якія як агню баяліся далейшагаўмацавання нашае дзяржавы. У канцы верасня 1430 года на каранацыю нашагагаспадара ў сталіцу Вялікага Княства з’ехаліся шматлікія госці: вялікікнязь маскоўскі, князь мазавецкі, перакопскі хан, валахскі гаспадар,паслы візантыйскага імператара, мітрапаліт Фоцій, магістры прускі ілівонскі ды многія іншыя. Усе цярпліва чакалі, пакуль састарэлы Вітаўтпаправіцца ад хваробы і ўстане з ложка. Але лёс распарадзіўся інакш: 27кастрычніка ён памёр у Троках. Што ж да кароны, якую везлі з Нямеччыны ўВільню, то ёсць версія, нібыта палякі, дачуўшыся пра цяжкую хваробуВітаўта, асмялелі і перахапілі яе па дарозе, абабраўшы пры гэтым даніткі і імператарскіх паслоў.

Оцени ответ
Подпишись на наш канал в телеграм. Там мы даём ещё больше полезной информации для школьников!

Загрузить картинку