Анализ стихотворения Максима Танка "Мой хлеб надзённы"
Каля сямідзесяці гадоў гучаў ў беларускай паэзіі голас Максіма Танка.Паэт пакінуў нашчадкам вялікую, мудрую, павучальную спадчыну, творчыяабсягі якой надзвычай шырокія. Але «песня песняў» паэта — пра радзіму,якая ўвайшла ў творчасць з першых яго радкоў. Ствараючы вобраз радзімы,Максім Танк гаварыў пра яе гісторыю і паданні, яе маляўнічыя краявіды,стагоддзі працы, мар і спадзяванняў, пра яе шчыры сумленны народ, яеспеўную мілагучную мову. Усё гэта паэту не аднойчы даводзіласяабараняць.Так, адзін з ранніх вершаў «Калі няма на свеце маёй мовы...»(1931) быў напісаны ў сувязі з выказваннем тагачаснага польскагаміністра асветы, што праз дзесяць год у Польшчы (да верасня 1939 г.часткай Польшчы зяўлялася Заходняя Беларусь) нават са свечкамі незнойдзеце ніводнага беларуса. Такія адносіны да беларускай мовы і яеносьбіта, народа, былі досыць распаўсюджанай зявай. Паэт узяў эпіграфамда верша радок з нейкай рэакцыйнай газеты пачатку 30-х гадоў.Заяўляючы, што «Няма ніякіх беларусаў і іх мовы», аўтар радка пайшоўяшчэ далей за міністра пана Скульскага. У творы выявіўся характэрны дляТанка іранічна-ацэначны падыход да зявы, у ім гучыць не простанепагадненне, абурэнне, а знішчальны смех:
