Краткий расказа "Насцечка" автор-Кузьма Чорны
Ч. 1. Раптам усе пачалі заўважаць высокага старога чалавека.Адзін раз 14-гадовы Серж крыўдзіў трох дзяўчынак, даваў ім пстрычкі ў галаву, і да таго разышоўся, штоштурхнуў адну дзяўчынку, яна ўпала, і з носа і з дзяснаў у яе пацякла кроў.Стары гэта бачыў і асадзіў Сержа. Серж зрабіў выгляд, што ўцёк дадому, але сам прасачыўза старым.
Ч. 2 . Удваццатай школе (там вучыцца Серж) з’явілася новая вучаніца Насця Закрэўская(Насцечка, Н.) - «бойкая і рухавая дзяўчынка, белатварая, з густымі валасамі,якія роўна ляжалі на яе галаве пад грабянцом» + «як і ўсе, любіла бегаць падвары на вялікім перапынку, любіла слухаць расказы, гуляла ва ўсе гульні, уякія толькі гулялі дзеці, і заўсёды ўносіла ў гэтыя гульні весялосць: яналюбіла парагатаць. Яе звонкі голас і смех чуліся заўсёды … мела прывычку частагаварыць: «ой, дзевачкі!». Яна добра і старанна вучылася. Пачатак канфлікту Н.і Сержа: Н. вырашала каля дошкі складаны прыклад, Серж крычаў з месца, што янаробіць няправільна, а правільнае рашэнне ў яго, але калі ён пайшоў да дошкі,аказалася, што правільна было ў Н.. Пасля школы «Серж падпільнаваў Н. натратуары і заляпіў ёй гразёю твар. Назаўтра Н. паскардзілася настаўніцы, і перадусім класам настаўніца прабірала Сержа». Серж стаў падпільноўваць Н. ікрыўдзіць. У адзін момант, калі ён як раз сабраўся Н. добранька нападдаць, ягозноў спыніў той стары. Серж да такога не прывык, а прывык быць самым важным ваўсіх справах. Сведкам таго, як стары трос Сержа за плячо, быў яго аднакласнікМішка. Серж вельмі не хацеў, каб назаўтра Мішка стаў у школе распавядаць прагэта. У Мішкі з сабой быў шнур. Серж сказаў, што ведае, дзе жыве стары, іпрапанаваў перапнуць шнурам у дзвярах, каб ён упаў. Так яны і паступілі, старыўпаў. Серж моцна рагатаў з гэтага, і калі яны з Мішкай цякалі, стары пазнаўяго. У канцы гэтой часткі высветлілася, што дзед і Н. жывуць разам.
Ч. 3. Н. пачала пазніцца ў школу, стала прыходзіць з растрапаныміваласамі. Серж бачыў, што Н.на перапынку нешта наклала ў парту (торбу гароха) і рассыпаў Насцін гарох. Таквысветлілася, што Н. жыве з дзядулем, тата ў яе памер, а мама ў Маскве вучыцца.Дзед ўпаў, прамок, застудзўся і захварэў на запаленне лёгкіх. Таму Н. ходзіць украму, гатуе ежу і глядзіць за дзедам. Дзед ведае, хто яго кінуў у ваду, і каліпаправіцца, прыйдзе ў школу. Адным днём Н. прынесла з сабой у школутрохлітровую бляшанку, каб, ідучы са школы, купіць газы. Серж заўважыў, кудыяна яе схавала, і на перапынку пракруціў цвіком дзірачку. Па дарозе дадому газаў Н. паволі і вылілася, яна вельмі знервавалася, і бачыла, што за ёйпадглядваюць Серж і Мішка, і распавяла дзеду. Тады дзед напісаў запіску ў школу.Таксама дзед расказаў Н., што перад тым, як ён захварэў, ён сустрэў у горадзесвайго старога сябра. «Год таму назад дваццаць …Ён тады быў камсамолец, я яговельмі любіў, ён быў як сын мне. Мы з ім разам працавалі… Калі Чырвоная Арміявыгнала адгэтуль палякаў, мы з ім на багатых кулацкіх хутарах і фальваркахшукалі лішняга хлеба, каб забраць яго для Чырвонай Арміі. Раз мы ехалі лесам, іна нас напалі бандыты. Мне прыйшлося яго ратаваць, і мяне ранілі ў нагу, з тагочасу я злёгку кульгаю … Я яму даў адрас, і ён, мусіць, гэтымі днямі зойдзе данас...».
Ч. 4, 5. Серж выклапатаў ад бацькоў за свае адкрытыяхуліганства. Бацькі Сержа абмеркавалі паміж сабой, што ён вельмі непрыгожапаступіў. Бацька вырашыў праводзіць з ім больш часу і распавесці пра сваёжыццё. І расказаў, што ў маладосці ён працаваў з адным чалавекам, і яны збіраліў кулакоў хлеб для Чырвонай Арміі. Прозвішча таго чалавека было Закрэўскі, і ёнадзін раз выратаваў Сержаву тату жыццё. І адна дзяўчына ім таксама вельмідапамагла - гэта была мама Сержа.
Ч. 6. Пакуль дзед хварэў і Н. яго даглядала, у яе не зваталочасу напісаць маме ліст. Мама захвалявалася, і даслала телеграму, што хуткапрыедзе. У гэты час дзядуля ўжо папраўляўся. Яны з Насцяй сталі прыбірацькватэру, рыхтавацца да прыезду мамы, і вырашылі варыць гарохавы суп, які мамавельмі любіць. Нечакана да іхзайшлі тры сяброўкі, якіх Насцін дзед тады абараніў ад Сержа.
Ч. 7. У Н., дзеда, і 3 сябровак добры настрой, дзяўчынківесяляцца і збіраюць прасыпаны гарох. Нечакана прыходзяць бацька Сержа і Серж. Бацька прывёў Сержа пазнаёміцца сасваім старым сябрам, пра якога шмат распавядаў сыну. І вось замест таготатавага сябра, якога Серж ўжо палюбіў па расказах бацькі, ён бачыць ненавіснагастарога. Яны ў кватэры ўсё разам –Н., дзед, тры сяброўкі, Серж і яго бацька. Дзед схадзіў на вакзал, сустрэў мамуН. І тут прыйшла мама Сержа, прасіць прабачэння ў старым за свайгосына-хулігана. «Серж раптам зарыдаў і кінуўся да дзвярэй. … Маці ягоакінула вачыма ўсіх, і ў позірку яе гэтулькі было пакут за сваё дзіця. — Штогэта за хлопчык? — сказала Насціна мама.— Я і не заўважыла яго адразу. —Гэта... гэта... мой. Я пасля раскажу,— ціха прагаварыла Сержава маці. … — Ёнбольш такім не будзе,— сказаў Сержаў бацька моцна і рашуча, і тон яго голасунастроіў усіх на весялейшы лад.»
